За 1,5 км ад мяжы Беларусі гарыць Палескі прыродны запаведнік


Больш за 200 украінскіх ратавальнікаў змагаюцца з агнём у Жытомірскай вобласці.

Пра гэта піша газета Лельчыцкага раёну «Светлае жыццё».

Плошча ўзгарання складае 120 га, пажар успыхнуў 20 жніўня. Агонь трымаюць па перыметры, каб не дапусціць ягонага распаўсюду за межы вызначанай плошчы.

Моцныя парывы ветру паўночна-заходняга напрамку пакуль не даюць магчымасці пажарнай авіяцыі падняцца ў паветра. Адлегласць да мяжы з Беларуссю застаецца ў межах 1,5 км.

Да гашэння пажару напярэдадні прыцягвалі пажарную авіяцыю. Усяго ў ліквідацыі наступстваў ляснога пажару ўдзельнічаюць 218 асобаў і 40 адзінак тэхнікі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле lelchitsy.by

Стужка навінаў