З ЗША на Кубу адправіўся першы за 50 гадоў круізны лайнер


На борце «Fathom Adonia», які сёння прыбудзе ў Гавану з Маямі, знаходзяцца каля 700 пасажыраў. Квіткі на лайнер каштавалі ад 2 да 7,5 тысяч долараў.

Для пасажыраў распрацавана спецыяльная праграма – іх пазнаёмяць ​​з кубінскай культурай і звычаямі, дадуць урокі іспанскай мовы і накормяць стравамі кубінскай кухні.

Раней кампанія Carnival заявіла, што не будзе браць на борт амерыканцаў, якія нарадзіліся на Кубе, у сувязі з кубінскім законам, які забараняе грамадзянам ЗША, што нарадзіліся на востраве, прыбываць у краіну марскім шляхам. Аднак нядаўна кубінскія ўлады адмянілі гэтую забарону.

У ліпені летась ЗША і Куба афіцыйна аднавілі дыпламатычныя адносіны, у сакавіку 2016 года Оўбама пабываў на Кубе з афіцыйным візітам. Візіт амерыканскага лідара на востраў стаў першым за апошнія 88 гадоў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў