З-за расейскіх самалётаў летась НАТО падымала ў паветра знішчальнікі 780 разоў


Гэта рэкорд з часоў завяршэння халоднае вайны.

У 2016-м знішчальнікі НАТО, каб ідэнтыфікаваць і суправадзіць расейскія самалёты, падымаліся па трывозе ў паветра з еўрапейскіх базаў 780 разоў.

Вайсковая авіябаза ў Рамштайне.

Паводле прадстаўніка авіябазы ў Рамштайне, дзе месціцца апорны пункт амерыканскіх ВПС на тэрыторыі Нямеччыны, гэта рэкордная колькасць інцыдэнтаў з часоў заканчэння халоднай вайны.

Вайсковец адзначыў, што апроч гэтага, здзейснена яшчэ 90 палётаў – каб ідэнтыфікаваць самалёты ды іншыя лятальныя апараты іншых краін, якія першапачаткова не былі бачныя на экранах радараў.

«Інтэрфакс» падае, што пазалетась колькасць вылетаў з-за расейскіх самалётаў была ўдвая меншая – 410 разоў.

ДД

Стужка навінаў