З-за ўраганаў у Беларусі пацярпелі 380 населеных пунктаў


З-за непагадзі 13-14 красавіка пацярпелі ўсе вобласці, акрамя Віцебскай.

Ветрам, парывы якога дасягалі адзнакі ў 24 м/с, пашкоджаны дахі 234 жылых дамоў, 28 аб’ектаў сацкультбыту, 15 вытворчых і 672 сельскагаспадарчых будынкаў, перадае прэс-служба МНС.

Шторм стаў прычынай пясчанай буры ў Салігорску, з-за якой горад пагрузіўся ў цемру.

Пацярпелых у выніку ўрагану няма. Аварыйныя брыгады працягваюць аднаўляюць інфраструктуру.

Пакуль надвор’е не паляпшаецца. Сіноптыкі папярэджваюць, што на сёння абвешчана штармавое папярэджанне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў