З-за пераводу гадзіннікаў чыгунка змяняе расклад цягнікоў


Увага падарожнікам: у нядзелю нашыя суседзі пераходзяць на зімовы час.

Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных лініяў з 30 кастрычніка – у сувязі з пераходам Украіны і краінаў Еўразвязу на зімовы час.

У Менскім аддзяленні БЧ «Інтэрфаксу» распавялі, што ў нядзелю таксама «часткова змяняецца расклад цягнікоў рэгіянальных лініяў эканамічнага класа, а таксама гарадскіх лініяў».

Чыгуначнікі просяць удакладняць інфармацыю аб змене раскладу руху асобных цягнікоў на вакзалах і станцыях.

ДД

Стужка навінаў