З-за маразоў памаранчавы ўзровень небяспекі захаваецца


Сіноптыкі папярэджваюць, што моцныя маразы не адступяць. 9 студзеня памаранчавы ўзровень небяспекі захаваецца па ўсёй краіне.

Цягам дня чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Уначы па паўднёвым усходзе краіны пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёд.

Вецер пераменных напрамкаў – ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўдзень будзе ад -10 да -16, па захадзе ад -7 да -9.

Уначы тэмпература паветра можа апусціцца да -25 – -29.

Агулам за першыя дзевяць дзён халоднага надвор’я ў Беларусі загінулі 6 асобаў, паведамляе МНС.

Ратавальнікі раяць пры магчымасці не выходзіць з хаты, а, калі ўсё ж даводзіцца выйсці, добра апранацца. Пры абмаражэннях першае ж, што трэба зрабіць, гэта даставіць пацярпелага ў цёплае месца.

«Калі вы прыйшлі, і адчуваеце, што ў вас вельмі змерзлі рукі, не трэба іх адразу сунуць пад гарачую ваду. Рэзкі перапад тэмпературы не здорава для скуры», – кажа лекар-рэаніматолаг Андрэй Вітушка. Глядзіце больш парадаў у відэа:

ДР belsat.eu

Стужка навінаў