Праз дрэннае надвор’е «Аэрофлот» перанёс рэйс з Масквы ў Менск


Расейская авіякампанія паведаміла пра адмену 14 рэйсаў з маскоўскага аэрапорту Шарамецьева ў сувязі «з прагнозам неспрыяльных метэаўмоваў».

Адмененыя міжнародныя рэйсы (у Берлін, Варшаву, Талін ды інш.), як і ўнутрырасейскія.

Яшчэ 9 рэйсаў перанеслі з 13 на 14 ліпеня, як рэйс у Менск.

Самалёт з расейскай сталіцы ў беларускую вылеціць 14 ліпеня а 03:40, а не 13 ліпеня а 22:00, як планавалася.

Пасажырам адмененых рэйсаў, як паведамляе «Аэрофлот», дазваляецца перааформіць авіяквіток без дадатковых збораў альбо аформіць вяртанне поўнага кошту перавозкі.

Згодна з прагнозам, сёння ў Маскве і Падмаскоўі навальніцы з парывамі ветру да 12-17 метраў у секунду. За дзень, паводле метэаролагаў, можа выпасці да 15 % месячнай нормы ападкаў.

У Беларусі 13 ліпеня на большай частцы тэрыторыі чакаюцца дажджы, навальніцы, месцамі град і моцныя залевы.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў