З’явіліся новыя падрабязнасці затрымання расейскага святара, якога падазраюць у сутэнёрстве


Новыя факты ў справе расейскага святара, падазраванага ў сутэнёрстве: 39-гадовага айца Мікалая затрымалі не ў прытоне, а на вакзале ў Віцебску. Мужчына хацеў вывезці двух жанчын у Санкт-Пецербург для заняткаў прастытуцыяй.

Паводле сваякоў святара, айцец Мікалай выехаў з дому 2 жніўня, але жонцы пра свае планы не паведаміў, яна пачала непакоіцца і звярнулася ў паліцыю.

Пасля затрымання мужчыну дапыталі – ён пацвердзіў, што служыць святаром у адной з цэркваў Ленінградскай вобласці. Віцебскі аддзел Следчага камітэту распачаў у дачыненні айца Мікалая, або Мікалая Кірэева крымінальную справу.

Сітуацыю пракаментаваў і сінаідальны аддзел узаемаадносінаў Царквы з прэсаю. Гэтак, у выпадку, калі выстаўленыя абвінавачанні пацвердзяцца, царква прапаноўвае выдаць святара Расеі ды працягнуць крымінальны пераслед. Пакуль ідзе следства, Мікалай Кірэеў будзе адлучаны ад служэння.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары