З'явілася новая мапа, дзе забаронена лётаць дронам у Беларусі. За парушэнне - штраф


На публічнай кадастравай мапе адзначылі каля 80 зонаў, забароненых для палётаў беспілотнікаў у Беларусі. Самая вялікая – памежная зона Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны.

Акрамя таго, беспілотнікам забаронена лётаць над некаторымі абʼектамі ў буйных гарадах, а таксама над аэрапортамі і ваеннымі часткамі. На мапе пазначаныя межы зонаў, а таксама іх кароткае апісанне. Спіс быў пашыраны з 16 зонаў да 80 згодна з пастановай Міністэрства абароны ад 27 верасня 2017 году.

Забаронена лётаць над Беларускай АЭС у Астраўцы. У Менску – над цэнтрам гораду, па ўсім праспекце Незалежнасці, а таксама над кальцавой аўтадарогай.

Парушэнне гэтых правілаў можа прывесці да адміністрацыйнай адказнасці згодна з пунктам 18.41 КААП РБ са штрафам да дваццаці базавых велічыняў для фізічных асобаў і да 50 базавых велічыняў – для юрыдычных асобаў.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў