З’явілася гарэлка «Спасибо деду за победу» ФОТАФАКТ


40-градусны алкаголь з такой назвай зараз можна набыць у беларускіх крамах.

Гарэлка, якая ў анатацыі названая «асаблівай» выпушчаная да Дня перамогі менскім заводам «Крышталь». Акрамя лозунга яе ўпрыгожвае выява ордэну «Вялікай айчыннай вайны» ды чырвона-зялёная стужка з яблычным цветам – беларускі займеннік георгіеўскай стужкі.

Цікава, што нават у Расеі актывісты праекту «Патруль перамогі» сёлета змагаюцца з вульгарызацыяй вобразаў вайны. Напрыклад, з туалетнай паперай «Партызанская» ды праграмамі для пахудання, якія спасылаюцца на «досвед блакаднага Ленінграду». Актывісты ў тым ліку перашкаджаюць продажу гарэлкі, павязанай георгіеўскімі стужкамі.

Ці зверне нехта ўвагу на аналагічныя прыклады ў Беларусі?

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары