З выбарчага штабу Сабчак сышоў галоўны паліттэхнолаг


З выбарчага штаба Ксеніі Сабчак, якая збіраецца балатавацца ў прэзідэнты Расеі, сышоў галоўны паліттэхнолаг Аляксей Сітнікаў і яшчэ сем чалавек, якія ўваходзяць у яго каманду.

Пра гэта паведамляе выданне The Bell са спасылкай на крыніцы, блізкія да штаба.

Прэс-сакратар штабу Сабчак Ксенія Чудзінава пацвердзіла гэтую інфармацыю. «Ці будзем кагосьці шукаць замест яго, пакуль невядома», – сказала Чудзінава ў каментары газеце «Ведомости».

The Bell адзначае, што сыход Сітнікава стаў нечаканым: ніякіх рознагалоссяў у выбарчым штабе не было.

Крыніца «Ведомостей», у сваю чаргу, раней казала пра магчымы сыход Сітнікава.

«У штабе не могуць нармальна арганізаваць працу, а розныя супрацоўнікі штаба па сутнасці апынуліся павінны выконваць адны і тыя ж функцыі», – распавядала крыніца газеты.

Нагадаем, вядоўца Ксенія Сабчак 18 кастрычніка абвясціла аб рашэнні ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Расеі ў 2018 годзе.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары