«З вірусам скончана»: Нігерыя аб'яўлена свабоднай ад вірусу Эбола


За шэсць тыдняў у краіне не зарэгістравана ніводнага выпадку заражэння смяротнай ліхаманкай, заявіла Сусветная арганізацыя аховы здароўя.

У СААЗ лічаць, што пра канец эпідэміі можна казаць, калі на працягу 42 дзён – двух інкубацыйных перыядаў – не будзе зафіксавана новых выпадкаў хваробы.

Апошні выпадак захворвання Эболай у Нігерыі быў адзначаны 5 верасня.

Добрыя навіны прыходзяць і з Еўропы. У Іспаніі вылечылася медсястра, якая заразілася ад святара, перадае «BBC»

На мінулым тыдні ў СААЗ заявілі, што справіцца з эпідэміяй атрымалася і ў іншай афрыканскай краіне – Сенегале.

Найбольш ад эпідэміі пацярпелі Ліберыя, Гвінея і Сьера-Леонэ. Ад ліхаманкі, якая пачалася ў лютым сёлета, памерла больш за 4500 чалавек, каля 10 000 былі інфікаваныя. Выпадкі заражэння былі зафіксаваныя ў ЗША і Еўропе, дзе ад хваробы памерлі некалькі асобаў. У Беларусі захворванне не выяўлена.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў