З усіх маладафронтаўцаў знялі абвінавачанне «ў рыхтаванні масавых закалотаў»


Паведамленні аб спыненні крымінальнага пераследу з прычыны адсутнасці ў іх дзеяннях складу злачынства атрымалі актывісты Маладога Фронту Зміцер Крамянецкі, Уладзімір Яроменак і Арцём Леўчанка.

Адпаведныя паперы з КДБ атрымалі раней Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі, Раман Васільеў.

Зыходзячы з паведамленняў пра тых, з каго таксама знятыя ўсе абвінавачанні – Мікалая і Яна Міхальковых, Сяргея Кулініча, можна меркаваць, што крымінальны пераслед спыняецца ў дачыненні толькі да тых фігурантаў справы «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», якім не было прадяўлена дадатковае абвінавачанне па артыкуле 287 КК «Стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання», – піша ПЦ «Вясна».

Агулам па справе патрыётаў напярэдадні 25 сакавіка сёлета арыштавалі больш трыццаці асобаў. Частцы асобаў выставілі абвінавачанні ў рыхтаванні масавых закалотаў, колішнім сябрам «Белага легіёну» дадалі яшчэ і артыкул «стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання».

Затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандр Лукашэнкі пра групу, якая рыхтавала масавыя беспарадкі ў краіне. Цягам двух месяцаў большую частку затрыманых ужо выпусцілі, з некаторых з іх знялі абвінавачанні. Цяпер пад вартай знаходзяцца 14 асобаў.  Грамадскія дзеячы і праваабаронцы заклікалі прызнаць палітвязнямі фігурантаў «справы патрыётаў».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў