З Усходам ці Захадам? Ці можа Беларусь быць нейтральнай?




Адзін з аўтараў даследавання «Элементы нейтралітэту ў беларускай вонкавай палітыцы і палітыцы нацыянальнай бяспекі» Сяргей Богдан распавёў «Белсату» пра беларускую мадэль нейтралітэту. Даследаванне апублікаваў Цэнтр Астрагорскага.[/vc_column_text][vc_column_text]

Чаму рэалізацыя ідэі нейтралітэту так зацягнулася?

Не было перадумоваў. Беларусь знаходзілася ў зусім іншым геапалітычным атачэнні. Цяпер іншае атачэнне ды іншая палітычная геаграфія і адпаведна іншая палітыка.

Калі ў беларускай замежнай палітыцы пачалі зʼяўляцца элементы нейтралітэту?

У канцы 2000-ых. Тое, што ёсць паслядоўнае пашырэнне імкнення да нейтралітэту – факт. Тыя пытанні, па якіх Беларусь спрабавала заняць нейтральную пазіцыю ў сярэдзіне 2000-ых, у канцы 2000-ых і, напрыклад, сёння, то можна ўбачыць, што гэта ўсё больш важныя для Расеі, Захаду і нас пытанні. Сёння ў Беларусі абсалютна самастойная пазіцыя па канфлікце ва Украіне і канфлікце на Блізкім Усходзе.

Як можа выглядаць мадэль нейтралітэту Беларусі?

Фінляндская мадэль. Пасля Другой сусветнай вайны Фінляндыя знаходзілася ў моцнай залежнасці ад СССР. Масква мела пад Хельсінкі сваю вайсковую базу, чаго ў Беларусі няма. Фінляндыя выбудавала мадэль, якая цікавая для Беларусі тым, што не трэба быць нейтральным супраць кагосьці, а варта займаць нейтральную пазіцыю самім па сабе – гэта значыць прызнаць легітымныя інтарэсы Крамля і іншых краінаў. Трэба выразна даць зразумець Маскве, што мы не будзем адмаўляцца ад нейтралітэту нават узамен на газ і нафту. Трэба задэклараваць пазаблокавасць і гарантаваць Расеі, што праз Беларусь не праляцяць самалёты НАТО.

Якія рысы беларусаў любіць рэжысёр фільму «Асса»? Куды Эрдаган вядзе Турцыю? Хто багацейшы – Пуцін ці Парашэнка? Галоўныя сусветныя падзеі першага лістападаўскага тыдня – у выданні «ПраСвету».

belsat.eu

Стужка навінаў