З Турцыі ў Грэцыю ўцёк вайсковы верталёт


Восем чалавек на борце папрасілі ў грэцкіх уладаў палітычнага прытулку.

Сёння з Турцыі ў Грэцыю ўцёк вайсковы верталёт з васем’ю асобамі на борце. У паветранай прасторы Грэцыі яго суправаджалі знішчальнікі F-16. Грэцкае агенцтва «XANTHI» піша, што верталёт падаў запыт аб экстранай пасадцы, і прызямліўся ў Александруполісе, дзе экіпаж і пасажыры былі арыштаваныя за незаконнае перасячэнне мяжы.

Грэцкая паліцыя паведаміла, што яны папрасілі палітычнага прытулку. Пакуль невядома, ці людзі з верталёта маюць яны дачыненне да няўдалай спробы вайсковага перавароту ў Турцыі, які адбыўся сёння ўночы.

Вайскоўцы абвесцілі пра захоп улады і вывелі танкі на вуліцы Стамбула і Анкары. У сутыкненні з мяцежнікамі ўступіла паліцыя, лаяльныя ўраду войскі і мірныя грамадзяне. Ранкам стала зразумела, што бунт праваліўся, а Эрдаган утрымаў кантроль над краінай. У сувязі са спробай перавароту арыштаваныя больш за 2800 чалавек, а 2745 суддзяў адхіленыя ад працы.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў