З прафесара – 100 тысячаў, з афіцэра – 150. Колькі «сарвалі» за няўдзел у суботніку


Ужо заўтра ў Беларусі пройдзе чарговы суботнік. Каб не выганяць сваіх працаўнікоў на «добраахвотна-прымусовыя» працы некаторыя кіраўнікі спрабуюць «адкупіцца».

Нейкай вызначанай «таксы» пры гэтым няма.

Калі ўважліва пачытаць пастанову Савета міністраў, то становіцца зразумелым, што арганізацыям толькі «рэкамендуюць» і толькі «добраахвотна» правесці рэспубліканскі суботнік «на працоўных месцах альбо здзейсніць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, захараненняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, тэрыторыяў населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартова-аздараўленчых лагераў да летняга сезону».

Subotnik1

Аднак на практыцы чамусьці даводзіцца збіраць людзей на суботнік і грошы з іх жа загадамі.

Адвакат юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёну Менску Марына Наумовіч кажа, што наймальнік мае права прапанаваць працаўніку, якім чынам узяць удзел у суботніку – грашыма, працай альбо і тым, і другім.

Для каго суботнік абыходзіцца даражэй

Сярод школьных настаўнікаў «добраахвотны» збор складае 60 тыс. рублёў. Напрыклад, настаўніца 2-й катэгорыі Кіра заплаціла 32,5 тыс. рублёў. У сферы вышэйшай адукацыі «тарыфы» больш істотныя. У Гарадзенскім аграрным універсітэце сёлета «зверху апусцілі рэкамендацыю і прайс-ліст»: звычайныя працаўнікі – па 50 тыс., выкладчыкі – па 70, а старэйшыя выкладчыкі і прафесары – па 100 тыс. рублёў.

Працаўніку банка Юрыя давялося выдаткаваць сва сваёй кішэні на правядзенне суботніка 140 тысячаў.

Ратавальнік-пажарны Антон распавёў, што за суботнік проста выілчылі 70 тысячаў з заробку, але даведаліся пра гэта ўсе толькі з разліковага ліста.

Subotnik

«Калі раней мы яшчэ ў паперы нейкай распісваліся, што ў курсе, то цяпер проста ставяць перад фактам», – патлумачыў Антон.

Яшчэ больш строга падыйшлі да справы вайскоўцы. Чытач распавёў, што ў Беларусі «малодшы афіцэрскі склад павігнен заплаціць 140 тыс. рублёў, кантрактнікі – 130, старэйшыя афіцэры – 150». У праціўным выпадку пагражалі вылічыць з заробку содневы аклад – каля 270 тысячаў.

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары