З прадпрыемства «Гомельпрамбуд» звольнілі нязгодных са зніжэннем заробку


Паводле інспектара прафсаюзу РЭП Леаніда Судаленкі, працаўнікоў прадпрыемства «Гомельпрамбуд» Віталя Кандрашова і Яўгена Леўшуна звольнілі без выканання патрабаванняў заканадаўства пасля таго, як тыя не пагадзіліся на зніжэнне тарыфнай стаўкі на 20 %.

Прадстаўнік прафсаюзу адзначыў, што звольненыя – машыністы аўтамабільных кранаў упраўлення механізацыіфіліялу № 11 ААТ «Гомельпрамбуд». Працаўнікі падалі пазоў на наймальніка з патрабаваннем аднавіць іх на працы і выплаціць заробак цалкам.

Да 5 і 4 студзеня 2016-га машыністы працавалі паводле бестэрміновых працоўных дамоваў.

«Звольненыя працаўнікі ўступілі ў наш незалежны прафсаюз РЭП. Я буду адстойваць іхныя інтарэсы ў судзе і ўпэўнены, іх адновяць на працы», – падкрэсліў Леанід Судаленка.

Юрыст дадаў, што пасля падачы пазову ў суд наймальнік адразу ж разлічыўся з працаўнікамі, перавёўшы сумы канчатковых разлікаў на іхныя рахункі ў банку.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by
.

Глядзі таксама
Каментары