З панядзелка змяняецца расклад руху менскага метро


Падземка пераходзіць на летні графік працы.

З 25 чэрвеня расклад руху менскага метрапалітэну нязначна зменіцца. У ранішнія і вечаровыя гадзіны пік (з 7:00 да 9:00 і з 17:00 да 19:00) інтэрвал руху цягнікоў павялічыцца з дзвюх да 2,5 хвілінаў. На Аўтазаводскай лініі інтэрвал руху ў ранішні час складзе тры, а ў вечаровы – 3,5 хвіліны.

Інтэрвалы руху электрацягнікоў па гадзінах сутак па лініі «Малінаўка–Уручча» з 25 чэрвеня

Ад начальнай да канцавой станцыі цягнік першай лініі едзе 28 хвілінаў

Інтэрвалы руху электрацягнікоў па гадзінах сутак па лініі «Магілёўская–Каменная горка» з 25 чэрвеня

Цягніку другой лініі метро на шлях да канцавой станцыі трэба 27 хвілінаў

Пры гэтым у пятніцы час гадзінаў пік крыху ссоўваецца – з 16:00 да 18:30.

Станцыі будуць адкрытыя для пасажыраў з 5:30 да 00:40.

З падрабязным раскладам можна пазнаёміцца на старонцы менскага метро.

ДД

Стужка навінаў