З пачатку года трафік мабільнага TV у Беларусі вырас у 50 разоў


Праз смартфоны тэлебачанне часцей за ўсё глядзяць у Менску, Гомлі і Бабруйску. Пра гэта сведчаць вынікі даследавання кампаніі «Velcom».

Час прагляду мабільнага TV карыстальнікамі дадатку «voka» з пачатку 2016 года склаў 50 гадоў. Больш за 80 % кантэнту прайшло праз 3G-сетку, а пятая частка праз Wi-Fi. 70 % трафіку прыпала на тэлебачанне, на прагляд фільмаў у рэжыме онлайн – 30 %.

Часцей за ўсё «vokaʼм» карыстаюцца ў сталіцы (менчукі складаюць траціну карыстальнікаў сэрвісу). Другое месца займае Гомель, а трэцяе – Бабруйск. У пяцёрку беларускіх гарадоў, дзе любяць глядзець тэлебачанне на экране смартфону ўвайшлі Баранавічы і Магілёў.

ЮВ, belsat.eu, паводле kyky.org

Глядзі таксама
Каментары