З Нью-Ёрку ў Лондан за 55 хв. Боінг хоча будаваць знішчальнікі


Прататып паказалі ў ЗША. Эксперты распавялі, калі могуць з’явіцца першыя самалёты кампаніі.

Кампанія «Боінг» прадставіла праект перспектыўнага разведвальна-ўдарнага самалёта, здольнага перамяшчацца з хуткасцю 6200 км у гадзіну.

Адлегласць ад Нью-Ёрка да Лондана – 5570 км.

Канцэпт паказалі падчас канферэнцыі SciTech 2018 у Амерыканскім інстытуе аэранаўтыкі і астранаўтыкі. Характэрнай асаблівасцю беспілотніка з’яўляецца аэрадынамічная схема, пазбаўленая хваставой часткі, падае БЕЛТА. Яго кілі трохі адхіленыя ў бакі – як у сучасных знішчальнікаў пятага пакалення.

Боінг разлічвае прымяніць на гэтым апараце тэхналогію «стэлс».

Стэлс (анг. Stealth – хітры) – комплекс спосабаў зніжэння прыкметнасці баявых машын ў радыёлакацыйным, інфрачырвоным і іншых абласцях спектру выяўлення пры дапамозе адмысловых геаметрычных формаў і выкарыстання радыёпаглынальных матэрыялаў.

Самалёт, імаверна, абсталююць параю рухавікоў новага пакалення.

Паводле эксперта, нават калі Мінабароны ЗША дасць праекту зялёнае святло, самалёт наўрад ці зможа падняцца ў паветра раней 2030 года.

ДД

Стужка навінаў