З няволі ў заняпад: ці можна знайсці працу ў беларускай вёсцы


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGNGQ0OHJ6VEM1VjglMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Гісторыя беларуса, які вяртаўся пешкі з рабства ў Расеі, сабрала за тыдзень на старонцы «Тут.бай» каля трохсот каментароў. Ці ўладкаваўся на радзіме Аляксандр Акуліч на радзіме, у вёсцы Казулічы?

Мы прыязджаем у Казулічы, што на Магілёўшчыне. Мясцовыя жыхары пужаюцца карэспандэнта «Белсату»: «Адні ўжо паразмаўлялі – міліцыя ад нас не вылазіць». Герой рэпартажу на tut.by і ягоныя родныя адмовіліся з намі размаўляць, запалоханыя міліцыяй ды пакрыўджаныя на каментары на інтэрнэт-старонцы.

«Вунь запытайцеся ў маёй маткі – яна супраць, каб я даваў вам інтэрв’ю, бо потым напішаце рознай байды», – спыняе гутарку Аляксандр Акуліч.

Аднавяскоўцы Алеся ставяцца да ідэі маладзёна працаваць у Расеі скептычна: маўляў, калі тут не змог знайсці працы, то і там не атрымаеш. Яго ніхто не падтрымлівае, людзі наракаюць, што яму прапанавалі працу ў калгасе – адмовіўся.

Мясцовая жыхарка Кацярына Міхалап, якая працуе ў краме, не разумее, што не дае працаваць Аляксандру дома:

«Побач вёска Пацава Слабада – там комплексы, у Любонічах комплексы. Пяць кіламетраў – людзі ездзяць, працуюць. Піларама ёсць і ў Любонічах і ў Кіраўску. Хто захоча – той будзе працаваць. Саша не імкнецца працаваць. Я ведаю іх сям’ю, яны ўсе не імкнуцца працаваць. Мы пенсіянеры і працуем, а яны, моладзь – бегаюць».

Але жыхары вёскі пагаджаюцца, што будучыні тут няма і вялікіх грошай у Казулічах зарабіць немагчыма.

«Развалілі ўсё: пошта закрытая, «фап» закрытая, нават за тэлефон заплаціць нерэальна», – кажуць мінакі.

Заняпад вёскі, што на пачатку мінулага стагоддзя мела амаль паўтары тысячы жыхароў, канчаткова скончыўся два гады таму. Тады зліквідавалі сельсавет і пазакрывалі сацыяльныя ўстановы. Цяпер у Казулічах няма і двухсот жыхароў, большасць жа з мясцовых – пенсіянеры.

«Раней у нас людзей было вельмі шмат, гэта не параўнаць канешне. А цяпер у нас восемдзесят пенсіянераў і каля трыццаці чалавек з моладзі. У школу ходзіць толькі трое дзетак», – кажа спадарыня Міхалап.

Менавіта адсутнасць перспектываў і гоніць моладзь у пошуках лепшага жыцця ў вялікія гарады або ў суседнія краіны на сумнеўныя заробкі.

Ірына Дарафейчук, «Белсат»

Стужка навінаў