З новага году пасажыры з жывёлай не будуць абавязаныя выкупаць усё купэ


З 1 студзеня айчынная чыгунка спрашчае правілы правозу хатніх жывёлінаў у міжнародных зносінах.

«Новаўвядзенне тычацца тых пасажыраў, чый гадаванец (сабака, кошка, птушка) знаходзяцца ў спецыяльнай тары, памер якой паводле сумы трох вымярэнняў не перавышае 200 см», – падае прэсавая службы Беларускай чыгункі.

«У гэтым выпадку ад пасажыра не патрабуецца выкупляць усе месцы ў купэ, як было раней», – удакладняе БЧ.

«Дадатковая аплата за правоз хатніх жывёлінаў у гэтым выпадку таксама спаганяцца не будзе – перавозка ажыццяўляецца ў межах кошту за правоз ручнога багажу. Адпаведна, кантэйнеры з жывёлінамі павінныя займаць месцы, адведзеныя пад багаж.

Уладальнікі сабакаў, якія ў перавозныя кантэйнеры не змяшчаюцца, павінныя ўсё ж такі будуць выкупаць купэ. Пры гэтым сабака павінен быць у намордніку і на ланцужку. У адным купэ дазволена перавозіць не больш за двух сабак.

Чыгунка дадае, што падчас праезду ў цягніках з жывёлінамі, іх уладальнікі павінныя мець пры сабе ветэрынарныя дакументы.

ДД

Стужка навінаў