З нагоды 30-ай гадавіны аварыі на ЧАЭС Лукашэнку падарылі ручнік-абярэг

photo

30-метровы абярэг «Кола жыцця» кіраўніку Беларусі ўручылі ў Ельску падчас фінальнага канцэрту творчага марафону «Адраджэнне».

Ручнік адмыслова для Аляксандра Лукашэнкі зрабілі ткачыхамі з вёскі Неглюбка Гомельскай вобласці. Ён сімвалізуе 30 гадоў, якія мінулі з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Адна з ткачых папрасіла кіраўніка дзяржавы захоўваць яго ў Палацы Незалежнасці, каб ён аберагаў краіну ад войнаў і катастрофаў.

Глядзіце а 18:00 >>> «Чарнобыльскі шлях–2016». Жывая трансляцыя на belsat.eu

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары