З моманту аб'яўленага спынення агню на Данбасе забілі 64 украінскіх вайскоўцаў


За ўвесь час дзеяння рэжыму спынення агню ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны загінулі 64 украінскія вайскоўцы, паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«З пачатку рэжыму спынення агню, з 15 лютага, загінулі 64 вайскоўцы», – сказаў Парашэнка ў інтэрвю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу Украіны ўвечары 9 сакавіка.

Украінскі кіраўнік удакладніў, што з агульнай колькасці загінулых 51 – гэта вайскоўцы Узброеных сілаў Украіны, 11 – Нацыянальнай гвардыі, па адным супрацоўніку МУС, Дзяржаўнай памежнай службы і Дзяржаўнай службы па надзвычайных сітуацыях, інфармуе interfax.com.ua.

15 лютага 2015 года ўступіла ў сілу першая і галоўная ўмова выканання менскіх пагадненняў ад 12 лютага – «неадкладнае і ўсёабдымнае спыненне агню ў Данецкай і Луганскай вобласцях».

26 лютага сілы АТА пачалі першы этап адводу цяжкіх узбраенняў з лініі размежавання на Данбасе. Паводле звестак ААН, колькасць ахвяраў канфлікту ў Данбасе пераваліла за 6 тыс., каля 15 тыс. чалавек атрымалі раненні.

МЯ, паводле interfax.com.ua

Стужка навінаў