З менскай школы эвакуявалі 870 асобаў


Пажар стаў прычынай эвакуацыі вучняў і супрацоўнікаў школы.

17 лістапада прыкладна а 12-ай гадзіне ратавальнікі даведаліся пра задымленне ў будынку Сярэдняй школы №130 на вуліцы Лучыны ў Менску.

Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

У будынку спрацавала пажарная сігналізацыя.

Пасля прыбыцця на месца супрацоўнікі МНС усталявалі, што адбылося ўзгаранне ў электрашчыце на першым паверху, якое ўдалося ліквідаваць да 12:20.

У выніку здарэння адміністрацыя школы сумесна з ратавальнікамі эвакуявала з будынку 834 вучня і 37 супрацоўнікаў школы.

Пацярпелых няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў