З Магілёўскага спецвучылішча ізноў уцяклі падлеткі


Двое навучэнцаў вучылішча закрытага тыпу ўцяклі праз кантрольна-прапускны пункт, калі праводзілі сваякоў. Напрыканцы верасня з гэтай установы ўцяклі адразу 32 падлеткі.

У вучылішчы ўтрымліваюць падлеткаў, што здзейснілі небяспечныя ўчынкі або парушылі грамадскія правілы паводзінаў. У вучылішча на перавыхаванне высылаюць на тэрмін да 2 гадоў.

Абодва падлеткі, што ўцяклі з вучылішча – жыхары Магілёву, 1998 г. н. Цяпер іх шукае міліцыя.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў