З крамы «Еўраопт» у Віцебску эвакуявалі 150 чалавек


Фота vkurier.by

У Віцебску каля 150 чалавек былі эвакуяваныя з будынку крамы «Еўраопт», які знаходзіцца на праспекце Маскоўскім. Прычынай стаў падазроны пакет, які там знайшлі.

Вечарам 22 лістапада пакупнікоў папрасілі пакінуць краму. Некаторыя нават не паспелі разлічыцца за тавары, якія пакінулі каля касаў. У сацсетках некаторыя скардзіліся таксама, што мусіць пакінуць набыткі, за якія было ўжо заплачана, падае vkurier.by.

Прадстаўнікі опергрупы і спецслужбаў, якія прыбылі на месца, праверылі яго, але выбухованебяспечных прадметаў не выявілі, паведамілі ў МНС Беларусі, інфармуе telegraf.by.

Сёння раніцай у Менску часткова быў перакрыты доступ пасажыраў на станцыю метро «Кунцаўшчына» праз нічыйны пакет, які знаходзіўся ў пераходзе на лесвіцы да Заходняга рынку.

За апошнія тыдні ў Беларусі пачасціліся выпадкі, калі праз падазроныя пакункі былі выкліканыя сапёры.

Чытайце яшчэ >>> 67-гадовы паляк за жарт у самалёце заплаціць штраф у памеры € 30 тысяч

МЯ, паводле telegraf.by

Глядзі таксама
Каментары