Увага, вышук! З катом, ледарубам і вельмі небяспечны


Фота guvd.gov.by

Менская міліцыя шукае 78-гадовага мужчыну, якога падазраюць у забойстве, здзейсненым у Заводскім раёне Менску.

Працаўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Менгарвыканкаму назвалі імя падазраванага – гэта нарадзінец Кыргызстану Яўген Калеснікаў, 1938 году нараджэння.

На выгляд пенсіянеру 75 гадоў, рост 170-175 см. Можа быць апрануты: шапка-ушанка чорнага колеру, падоўжанае паліто цёмна-шэрага колеру, цёмныя штаны, цёмныя чаравікі.

Фота падазраванага

«Мужчына носіць акуляры, пры сабе можа мець элементы альпінісцкага рыштунку (ледарубы і г.д.). З ім можа быць таксама шэры кот», – паведамляе прэс-служба менскай міліцыі.

Праваахоўнікі не выключаюць, што мужчына мае псіхічныя захворванні.

ВД, паводле guvd.gov.by

Глядзі таксама
Каментары