З графіці «Масква-Менск» знік надпіс «Я – Белы легіён»


На мурале з графіці «Масква-Менск», што знаходзіцца па вуліцы Магілёўскай, камунальнікі прыбралі новы подпіс.

Надпісы «Я – Белы легіён» і «Патрыёт – не злачынца» з’явіліся на сцяне 21 траўня. Цяпер за кратамі застаюцца 16 фігурантаў справы «Белага легіёну» («справы патрыётаў»).

Дамалёўкі да графіці, створанага ў знак сяброўства Беларусі і Расеі, з’яўляюцца не ў першы раз.

Напрыканцы кастрычніка на графіці «Масква-Менск» дамалявалі калючы дрот. У букеце, які трымае хлопчык, і ў вянку на галаве дзяўчынкі, зʼявіліся дасканала намаляваныя шыпы – упісаныя так далікатна, што не адразу зразумела, што карцінка змянілася. Аўтар дамалёўкі невядомы. Дрот пазней замалявалі, а куратару стрыт-арт-суполкі Signal Алегу Ларычаву і яшчэ аднаму мастаку далі 50 базавых штрафу (1150 рублёў).

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў