З Горадні ў Польшчу зноў пусцяць цягнік


Цягнік Горадня–Кракаў пачне курсіраваць з 4 верасня. У новых саставах вагоны будуць купэйнага тыпу з мяккімі крэсламі.

Чыгуначныя зносіны паміж Горадняй і Беластокам прыпынілі напрыканцы 2015 года праз нерэнтабельнасць. У выніку грошы знайшоў польскі ўрад. Каб акупіць растраты, маршрут працягнулі да Кракава. Падарожжа да культурнай сталіцы нашай суседкі зойме 8 гадзін.

З Горадні цягнік будзе выязджаць а 15:32, прыбываць у Кракаў а 23:04 па мясцовым часе. Квіток у адзін бок да Кузніцы будзе каштаваць прыкладна 13—14 рублёў, да Беластока на 2—3 рублі даражэй.

Назад цягнік будзе адпраўляцца а 4:46 раніцы, у Горадні ён будзе а 14:22. На шляху ён будзе спыняцца ў Кузніцы, Беластоку ды Варшаве.

ДР belsat.eu паводле euroby.info

Стужка навінаў