З Горадні – у Менск. Як сустракалі Віфліемскі агонь міру

Фота

Увечары 20-га снежня Віфліемскі агонь міру ізноў асвяціў архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Менску. Агонь прыбыў з дапамогаю беларускіх скаўтаў, якія спачатку прынялі яго ў сваіх польскіх паплечнікаў і даставілі ў касцёлы Горадні.

З рук скаўтаў у Менску святло першым пераняў ксёндз Юрый Касабуцкі. 21-шага снежня ў Касцёле Святых Сымона і Алены агонь з Віфліему сустрэне таксама Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Паводле традыцыі пасля святой імшы ўсе ахвотныя вернікі змаглі забраць са знічамі кавалачак святога святла ў свае дамы, каб ён асвячаў і абараняў іх сямейныя ачагі аж да Раства.

Заснаваная ў 1986-ым годзе ў Аўстрыі, традыцыя перадачы Бэтлеемскага агню перад Калядамі аб’ядноўвае хрысціянаў розных канфесіяў, таму далей беларускія скаўты павязуць распаўсюджваць святой агонь не толькі ў рыма-каталіцкая дыяцэзіі, але ён трапіць да ўсіх ахвотных таксама і ў праваслаўныя ды пратэстанцкія бажніцы…

Тэкст і фота Вячаслава Радзіміча, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары