З Горадні адправіўся першы бясплатны рэйс у Беласток на 19 месцаў


Зарэгістравацца на аўтобус трэба было праз інтэрнэт, і абавязкова мець візу. Гарадзенцы прапанову ўспрынялі пазітыўна, і што самае цікавае, ня кожны з пасажыраў бясплатнага аўтобуса збіраўся рабіць закупы.

ГАРАДЗЕНЕЦ: «Даўно не быў у Еўразвязе, надакучыла тут у райскай краіне – дыхаць паветрам свабоды. Захацелася паглядзець, як народ жыве ў загніваючым капіталізме».

Праўда, зрэалізаваць такі пункт праграмы будзе нялёгка. Назад з Беластоку ў Горадню трэба вяртацца ўжо праз тры гадзіны – менавіта столькі адводзіцца на шопінг у «Outlet Białystok». Заезду ў іншыя гандлёвыя ці культурныя цэнтры не прадугледжваецца.

 belsat.eu

Стужка навінаў