З гарадзенскага заапарку падчас кармлення ўцёк малады агрэсіўны лось. Фотафакт

photo

Агрэсіўны лось у гаражным кааператыве

У сувязі з наступленнем вясновага гону лось можа нападаць на раварыстаў і матацыклістаў бо праз форму стырна бачыць у іх супернікаў.

У адміністрацыі гарадзенскага заапарку паведамілі belsat.eu, што малады лось падчас кармлення лягнуў працаўніка і ўцёк праз адчыненыя брамы. Мужчыну забралі ў траўмапункт, на шчасце, абышлося толькі ўшыбам грудзёў.

Жывёліна адгукаецца на мянушку Моцарт і мае лагодны характар. Аднак падчас вясновага гону лось становіцца агрэсіўны ў дачыненні іншых ласёў, не выключаныя нападзенні на людзей.

Апошні раз жывёліну бачылі ў гаражным кааператыве на вуліцы 17 верасня. Відавочца сцвярджае, што жывёліна… спрабавала паехаць на ровары. Заатэхнік гарадзенскага заапарку Віктар Кароцкі гаворыць, што лось мог прыняць ровар за суперніка або нават за… нявесту.

«У гэткі час ласі становяцца агрэсіўнымі і сапраўды абʼектам іх атак, у тым ліку сексуальных, могуць стаць ровары і матацыклы – праз тое што стырно будзе прыцягваць увагу лася», – дадаў Кароцкі.

МНС і міліцыя просяць паведамляць пра выпадкі, калі вы пабачыце лася на вуліцы. Уцякач можа шукаць ежу ў сметніцах або партнёра для вясенняга гону на дарогах гораду.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары