З «Белсатам» – у новы школьны год! Імпрэза забароненая


1 верасня ў Менску не будзе сямейнага пікніка «З «Белсатам» у новы школьны год». У апошні момант яго адмяніў уласнік памяшкання – вытворца тэлевізараў «Гарызонт».

На імпрэзе было запланавана:

Хочаце паразмаўляць пра школьныя праблемы, пазнаёміцца з вядоўцамі «Белсату», навучыцца рабіць класную ссабойку ды паслухаць Паліну Рэспубліку? Прыходзьце на сямейны пікнік, які мы ладзім у Менску 1 верасня.

Пачатак а 15:00 па адрасе: пр-т Машэрава, 9, корпус 8.

Не ведаеце, у якую секцыю запісаць дзіця? Думаеце пра хатнюю адукацыю, але не ў курсе, як яе арганізаваць? Хочаце, каб дзіця вучылася па-беларуску і лепей ведала гісторыю? Вас не задавальняе рамонт у класе або занадта цяжкі партфель?

Пра ўсё гэта вы зможаце паразмаўляць з адмыслоўцамі ды іншымі бацькамі. А шэф-кухар міжнароднага ўзроўню і вядоўца нашага кулінарнага шоу «Я не буду гэтага есці» Вольга Прыгарава навучыць вас хутка рабіць смачную ссабойку для школьніка.

Пакуль бацькі будуць абмяркоўваюць сур’ёзныя тэмы, дзяцей чакае забаўляльная праграма, дапасаваная да іх узросту. Усе ўдзельнікі атрымаюць дыскі з выданнямі праграмы «Гісторыя пад знакам Пагоні» ды іншыя сувеніры.

Праграма пікніка

15:00–15:30 (лекцыйная зона) Майстар-клас «Хутка і смачна. Ссабойка ў школу».

15:30–16:30 (сцэна) Якімі вучнямі былі Максім Багдановіч і Якуб Колас? Гэтыя ды іншыя цікавыя звесткі ў інтэрактыўнай гульні для самых малодшых ад драматурга ды вядоўцы забаўляльных імпрэзаў для дзетак Васіля Дранько-Майсюка.

15:30–16:00 (лекцыйная зона) Як рабіць стрым з дапамогаю смартфона? Майстар-клас ад Алеся Залеўскага.

16:00–16:30 (лекцыйная зона) Эканамічная віктарына ад праграмы «Асабісты капітал».

16:30–17:30 (сцэна) Конкурс на веданне беларускай мовы ад вядоўцаў праграмы «Мова нанова» Глеба Лабадзенкі ды Алесі Літвіноўскай. Галоўны прыз – заплечнік са школьнымі прыладамі. За 2-е і 3-е месца – флэшка аб’ёмам 64 Гб.

16:30–17:00 (лекцыйная зона) Моўная служба тэлеканалу «Белсат» прэзентуе анлайн-платформу для правярання арфаграфіі «Добрапіс».

17:30–18:30 (лекцыйная зона) Дыскусія пра альтэрнатыўную адукацыю ў Беларусі.

18:30–19:00 (сцэна) Сюрпрыз ад праграмы «Belsat Music Live».

19:00–21:00 (сцэна) Канцэрт Паліны Рэспублікі і гурта «Harotnica Mix».

Сачыце за падзеямі і інфармацыяй ТУТ.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў