З беларускага лёну раяць рабіць модную вопратку, як H&M і Zara


Кіраўнік Беларусі патрабуе адрадзіць славу беларускага лёну і заклікае папулярызоўваць тавары з гэтай культуры.

Пасля наведвання Арэхаўскага льнозавода і Аршанскага льнокамбіната Аляксандр Лукашэнка застаўся незадаволены вынікамі мадэрнізацыі льняной галіны.

Тое, што лён з’яўляецца беларускім брэндам, пагаджаецца ў размове з журналістам naviny.by і намеснік старшыні Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Георгій Грыц. Ён раіць рабіць з лёну адзенне «фаст фэшн», як гэта робяць H&M і Zara, а не нізкаякасную прадукцыю, як кітайцы.

«Тут на першы план выходзяць дызайнеры моды і мадэльныя агенцтвы, а іх ужо трэба забяспечваць элітнай, эксклюзіўнай сыравінай. Сёння на рынку дамінуюць спажыўцы, а не вытворцы, таму трэба ўлічваць святовыя трэнды», – адзначыў Георгій Грыц.

ЗК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары