З архіваў Белсату: Анемпадыстаў пра «Народны альбом»


Міхал Анемпадыстаў у студыі «Белсату» распавядае пра тое, як ствараўся «Народны альбом» ды пра супрацу з «Белсатам».

«Народны альбом» – першы супольны праект, які ажыццявілі беларускія музыкі. Ён паўстаў у 1997 годзе. Мы ўпершыню паспрабавалі сабрацца разам, каб нешта зрабіць. Гэта гісторыя, якая распавядае пра жыццё ўвогуле і жыццё ў беларускім мястэчку ў міжваенны час.

«Народнага альбому-2» не будзе. Бо гэта скончаны праект, які абмежаваны часовымі рамкамі, 39-ым годам. Бо стылістыка, у якой «Народны альбом» зрэалізаваны – залаты міжваенны час. У 39-ым годзе, на жаль, гэта ўсё скончылася, і нам няма куды па часе развіваць гэты альбом, а паглыбляцца ў гісторыю гэтых герояў, мне здаецца, нецікава.

«З аднаго боку «Народны альбом» прывязаны да часу, а з іншага касмічны. Мястэчка, у якім усё адбываецца, гэта як бы наш цэнтр сусвету. Мы пабудавалі свой сусвет, і паколькі там усё адбываецца паводле сваіх законаў, усё лагічна, смешна, трагічна, як у сапраўдным жыцці, то гэты сусвет будзе яшчэ існаваць нейкі час. Наколькі ён актуальны і як доўга будзе, цяжка сказаць. Важная рэч, што ён зрабіўся класікай. І такая традыцыя паўстала».

Графічны міні-фільм, які апавядае пра паўстанне «Народнага альбому». Аўтар – Міхал Анемпадыстаў

Сёння стала вядома, што мастак пайшоў з жыцця. Ён памёр у 53 гады.

belsat.eu

Стужка навінаў