З 9:00 да 22:00 улады Беларусі плануюць «дэалкалізацыю»


Такія нормы прадугледжвае праект дэкрэту аб абароце алкаголю, які неўзабаве будзе разглядацца ў парламенце. Таксама разглядаецца варыянт арганізацыі спецыялізаваных аддзелаў па продажу спіртнога.

Пра запланаваныя змены паведаміла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч падчас онлайн-канферэнцыі на старноцы tvr.by.

«Алкагалізм для нас з’яўляецца сурёзнай тэмай, таму што ўзровень спажывання высокі. У рамах праграмы «дэалкалізацыі» распрацавана канцэпцыя на 2015-2016 гады», – паведаміла Ірына Наркевіч падчас «гарачай лініі». «Радуе, што спажыванне алкаголю і колькасць тых, хто паліць у Беларусі, зніжаецца. То бок праца дае вынікі, але трэба ісці далей».

Сцежка ўжо пратаптаная. Мясцовыя органы ўлады маюць права да абмежавання продажу алкаголю. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца падчас збору ўраджаю («п’яны збор» нясе рызыку няшчасных выпадкаў на вытворчасці) альбо падчас выпускнога балю.

Далей нас чакае наступны этап, – кажа Наркевіч. – Як кажа прэзідэнт: «Крок за крокам». Мы рухаемся наперад, але не рэвалюцыйным, а эвалюцыйным, таму што гэта таксама бізнес».

Такім чынам, урад павінен больш прыязна ставіцца да продажу алкагольных вырабаў у спецыялізаваных крамах. І першы крок – алкаголь будзе даступны толькі з 9.00 да 22.00. Праект дакументу ўжо быў накіраваны ў парламент.

Цяпер у Беларусі алкаголь прадаюць да 23:00.

ЦГ/ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары