З 13 лютага беларусы змогуць наведваць Ганконг без візы


Фотаздымкі Ганконгу амбасадара Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага

З сярэдзіны лютага пачне дзейнічаць узаемны 14-дзённы бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ганконгам.

Пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам спецыяльнага адміністратыўнага раёну КНР Ганконгам аб адмене візавага рэжыму ўступае ў сілу 13 лютага. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Згодна з падпісаным пагадненнем, грамадзяне Беларусі і грамадзяне Кітаю, якія пражываюць у Ганконгу, атрымаюць права ўязджаць, выязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам без відаў на працягу 14 дзён.

На дадзены момант віза ў Ганконг для беларусаў каштуе $ 30.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў