З 12 жніўня на АЗС будуць новыя кошты на паліва


«Белнафтахім» у дзясяты раз павышае кошт паліва. 12 жніўня аўтамабільнае паліва падаражэе на адну капейку, паведаміў канцэрн.

Рост коштаў на паліва абумоўлены ростам коштаў на нафту. Паводле «Белнафтахім», цяпер канцэрн дадуе аўтамабілістаў на 20-30 капеек на кожным літры.

«За 7 месяцаў 2018 году адносна аналагічнага перыяду 2017 году цана нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырасла на 35 %, пры гэтым цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца на ўнутраным рынку, за названы перыяд выраслі ў сярэднім на 14 %.

Бягучы ўзровень цэнаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку не кампенсуе НПЗ абгрунтаваныя затраты на вытворчасць, у выніку чаго нафтаперапрацоўчая галіна па выніках працы за названы перыяд атрымала страты», – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы «Белнафтахім».

Сёлета ў траўні намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка заявіў, што кошты на паліва «непазбежна» будуць павышацца, але пакуль невядома якімі тэмпамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў