З 1 верасня ў Еўразвязе забароняць продажы пыласосаў высокай магутнасці


З пачаткам восені ў крамах Еўрапейскага звязу нельга будзе набыць пыласос высокай магутнасці.

З 1 верасня гэтага года ўступіць у сілу забарона на продаж пыласосаў звыш 900 Вт, паведамляе Delfi.lv са спасылкай на латвійскае прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі.

Такія патрабаванні да экадызайну адносна бытавой тэхнікі змешчаныя ў рэгламенце ЕЗ. Акрамя таго ў дакуменце гаворыцца, што гадавое спажыванне электраэнергіі ў пыласосаў не можа перавышаць 43 квт-г.

Акустычная магутнасць пыласоса не павінна перавышаць 80 дэцыбелаў, тады як рэсурс матору не можа быць ніжэй за 500 гадзінаў. Патрабаванні накіраваныя на тое, каб павялічыць эканомію электраэнергіі.

Беларусы сталі радзей хадзіць у краму («Асабісты капітал»)

У прадстаўніцтве Еўракамісіі адзначылі, што зніжаная магутнасць матору пыласосу не заўжды азначае, што знізіцца магутнасць усмоктвання. Пра гэта гаворыцца ў падрыхтаваным Еўракамісіяй тлумачэнні, у якім падкрэсліваецца, што зніжэнне магутнасці пыласосаў знізіць спажыванне электраэнергіі, а адпаведна дапаможа спажыўцам ашчадзіць.

Перад прыняццем рэгламенту правялі даследаванне, якое паказала, што ёсць магчымасць істотна знізіць спажыванне электраэнергіі ў пыласосаў. Рэгламент патрабаваў у 2014 годзе знізіць магутнасць пыласосаў да 1600 Вт, а ў 2017 годзе – да 900 Вт.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lv

Стужка навінаў