З 1 траўня вырастуць пенсіі, але пенсіянеры не разбагацеюць


Працоўныя пенсіі павялічацца ў сярэднім на 5,4%. Таксама вырастуць мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, якія залежаць ад памеру бюджэту пражыткавага мінімуму. Пакуль жа пенсіі беларусаў адстаюць ад прагназаваных уладамі паказнікаў, піша finance.tut.by.

Выплаты па ўзросце пасля павышэння ў траўні складуць, паводле прагнозу Мінпрацы, Br 340,6, па інваліднасці – Br 291,2, па прычыне страты карміцеля – Br 231,5.

На пачатак красавіка ў Беларусі пражывала 2 мільёны 592,3 тысячы пенсіянераў. Сярэдняя пенсія па краіне ў сакавіку складала Br 314,8. Гэтая сума ў 2,1 разы перавышае бюджэт пражыткавага мінімуму для пенсіянераў. Аднак з улікам інфляцыі пенсіі былі на долю адсотка ў мінусе, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Па выніках мінулага года пенсіі выраслі на няпоўныя 6 %, а кошты – роўна на 6 %. То бок і летась, у рэальным выразе пенсіі, хоць і нязначна, але зменшыліся.

У планах урада на гэты год – давесці паказнік да 40%. У сакавіку гэты паказнік складаў 34%.

Самыя вялікія пенсіі ў сярэднім атрымліваюць менчукі – Br 334,2 рубля і жыхары Гомельскай вобласці – Br 318,7. Менш за ўсё жыхары Берасцейшчыны – Br 300,2.

Цяпер пенсійны фонд Беларусі знаходзіцца ў глыбокім мінусе. Адмыслоўцы прагназуюць, што пры захаванні існага курсу пенсіянеры працягнуць штогод бяднець, а, пры гэтым, пенсійны фонд будзе вымагаць усё большых дадатковых субсідыяў з боку бюджэт.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў