З 1 снежня ў Беларусі павысяць пенсіі


Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні пенсіяў.

Прыбаўка складзе каля 5 %.

Цяпер сярэдні памер пенсіі ў намінальным выражэнні складае 291,43 рублі. Такім чынам у снежні пенсіянеры атрымаюць на 14,6 рублі больш, чым у лістападзе.

Мінпрацы паведамляе, што сярэдняя пенсія ў намінальным выражэнні складзе 298,18 рублі.

Глядзіце таксама >>> Лукашэнка да рэформаў гатовы, але праводзіць іх не будзе

Апошні раз працоўныя пенсіі павышаліся летась – таксама на 5 %.

Згодна з бюджэтам на наступны год, у 2017-м пенсіі будуць павышацца двойчы – па 5-6 % кожны раз.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў