З 1 сакавіка кантралёры будуць працаваць без апазнавальных знакаў


Пра гэта minsknews.by паведаміў прадстаўнік «Менсктранс» Юрый Давідовіч.

«У нашых працаўнікоў ёсць бэйджы, замацаваныя на вопратцы, а таксама відэарэгістратары ды прылады кантралёра, з дапамогай якіх правяраецца аплата праезду. Паспрабуем працу без форменных камізэлек пакуль на трамвайных маршрутах. Прааналізаваўшы вынікі, прымем рашэнне аб кантролі без камізэлек у тралейбусах», – сказаў Давыдовіч.

Прадстаўнік «Менсктранс» таксама паведаміў, што рашэнне ліквідаваць камізэлькі кантралёраў, прадыктаванае досведам калегаў з шэрагу еўрапейскіх краінаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў