З 1 лістапада ў Беларусі змяншаецца бюджэт пражыткавага мінімуму


Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зніжае бюджэт пражыткавага мінімуму (БПМ) у краіне.

З 1 лістапада ён складзе 174,52 рублі – гэта на 98 капеек менш у параўнанні з цяперашнім значэннем. Такі памер БПМ будзе дзейнічаць па 1 студзеня наступнага года.

Апошні раз БПМ скарачалі роўна год таму, патлумачыўшы гэта «вераснёўскім зніжэннем цэнаў на садавінагароднінную прадукцыю ў адносінах да чэрвеня». Цяперашняе скарачэнне БПМ таксама звязанае з тым, што ў Беларусі сезонна патаннела гародніна.

Чытайце таксама >>> Ці дастаткова дзяржава падтрымлівае маладыя семʼі?

У залежнасці ад бюджэту пражыткавага мінімуму вызначаюцца памеры некаторых відаў дапамогу семʼям, якія выхоўваюць дзяцей. Гэта тычацца, напрыклад адначасовай дапамогі пры нараджэнні дзяцей або дапамогі на дзіця-інваліда. Пры зніжэнні БПМ пераразлік дапамогі не робіцца, дапамога выплачваецца ў ранейшых памерах.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары