З 1 ліпеня аўтамабілі, якія ўвозяцца ў Беларусь, мусяць мець «сведчанне аб бяспецы»


Аўтамабілі, якія фізічныя асобы ўвозяць для ўласных патрэбаў з краінаў, што не ўваходзяць у Еўразійскі эканамічны саюз (ЕАЭС), мусяць мець сведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку (СБКТС), паведамляе сайт дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі.

Неабходнасць наяўнасці такога дакументу прапісаная ў тэхрэгламенце Мытнага саюзу «Аб бяспецы колавых транспартных сродкаў», які набыў моц з 1 студзеня 2015 года. У Беларусі ўвядзенне тэхрэгламенту некалькі разоў пераносілася, гаворыцца ў паведамленні gosstandart.gov.by.

У Беларусь пасведчанне аб бяспечнасці канструкцыі транспартнага сродку выдаюць тры ўстановы:

  • НТЦ «Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын» Дзяржаўнага навуковай установы «Аб’яднаны інстытут машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»
  • выпрабавальны цэнтр «Белаўтасертыка» навукова-даследчай і выпрабавальнай лабараторыі транспартных сродкаў філіялу БНТУ «Навукова-даследчая частка»
  • таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтрамаш»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў