Юрыя Шульгана аштрафавалі на 5,4 мільёна рублёў


Яшчэ адзін з цяпер ужо былых прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта Беларусі, дармаед Юрый Шульган сёння замест паседжання ЦВК быў дастаўлены ў суд Маскоўскага раёну Менску. Паводле артыкулаў «Дробнае хуліганства» суддзя Таццяна Матыль пакарала вылучэнца партыі «Зялёных» да 30 базавых велічыняў штрафу. Пакаранне за «з’яўленне ў грамадскім месце ў стане алкагольнага апянення» будзе выносіць міліцыя. Сам Шульган лічыць, што ўлады папросту баяцца яго.

ЮРЫЙ ШУЛЬГАН, БЫЛЫ ПРЭТЭНДЭНТ У КАНДЫДАТЫ НА ПРЭЗІДЭНЦТВА:

«Улада адчувае пагрозу і не адчувае ўпэўненасці. Не маюць яны 100 адсоткаў упэўненасці, калі вось такі невядомы чалавек выклікае непакой».

У мінулую пятніцу Шульган разам з Канавальчыкам прыйшлі да будынку Цэнтральнай выбарчай камісіі, каб падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы. Аднак міліцыянты не пусцілі прэтэндэнта ў ЦВК, патлумачыўшы гэта алкагольным апяненем візіцёраў. Пазней абодвух даставілі ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў, дзе яны і чакалі суда.

belsat.eu

Стужка навінаў