Юрый Рубцоў: «Уладу сілай не змяніць»


Былы палітзняволены прапануе байкатаваць выбары і выступае супраць масавых пратэстаў.

«Мы павінны пачаць байкот. Мы павінны заклікаць міжнародную супольнасць не дасылаць назіральнікаў на гэты спектакль. Міжнародная супольнасць павінна задумацца, каму яна будзе даваць крэдыты і на што. Я прапаную высунуць ультыматум гэтай уладзе з боку ўсіх палітычных сілаў і запатрабаваць выканання трох умоў», – заявіў Рубцоў.

Ультыматум Рубцова

Першае – штодзённы эфір на цэнтральным канале беларускага тэлебачання. Другое – гэта адмена працоўных кантрактаў, тое, чаго дамагаецца Міжнародная арганізацыя працы. І трэцяе – унясенне змяненняў у Выбарчы кодэкс.

«І вось калі ўсе палітычныя сілы аб’яднаюцца пад гэтым ультыматумам, падпішуць яго і перастануць удзельнічаць у спектаклі «Выбары», гэта будзе вырашальным крокам», – лічыць былы палітзняволены.

Глядзіце таксама >>> Не плошча, а перамовы

Паводле Рубцова, з уладай трэба змяняць мірным шляхам. «Я не хачу каб людзі пакутавалі за свае палітычныя погляды. Я магу адсядзець, але я паглядзеў колькі гора гэта прынесла маёй жонцы. Другі раз яна ўжо можа не вытрымаць. Я хачу, каб людзі пачулі мяне і маю жонку. Уладу сілай не змяніць», – сказаў Юрый Рубцоў у размове з журналістамі «Белсату».

Глядзіце таксама >>> Юрый Рубцоў: «Лукашэнка проста адпусціў закладнікаў»

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары