Юры Чыжу пагражае да сямі гадоў турмы


Кіраўнік групы кампаніяў «Трайпл» Юрый Чыж па-ранейшаму застаецца пад вартай.

Яго затрымалі 11 сакавіка.

Юрыя Чыжа абвінавачваюць ва здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры).

Згодна з гэтым артыкулам, вядомаму бізнесоўцу пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да пяці гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю альбо без пазбаўлення.

Мера стрымання засталася ранейшай – утрыманне пад вартай, паведаміў БелаПАН начальнік прэс-службы КДБ Дзмітрый Пабяржын.

Інфармацыі адносна іншых фігурантаў гэтай справы пакуль няма.

https://www.youtube.com/watch?v=YJNLNpGmu30

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары