Юрася Губарэвіча будуць судзіць за чытанні да 125-годдзя Багдановіча


Старшыню Руху «За свабоду» вінавацяць у арганізацыі двух несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

Пра гэта паведамляе сайт руху.

Справу Губарэвіча разгледзяць заўтра, 27 снежня, у Цэнтральным судзе Менску а 12.30. Плануецца, што суддзя прыме рашэнне адразу па двух справах супраць Губарэвіча: па акцыі ля КДБ 7 лістапада і па чытаннях вершаў у гонар 125-годдзя паэта Максіма Багдановіча 9 снежня.

«Логіка ўладаў – абсурдная. Усім вядома, як адбываецца збор людзей на афіцыёзныя мерапрыемствы, у тым ліку і на святкаванне 125-годдзе Багдановіча: наганяюць вайскоўцаў і студэнтаў. Тых жа людзей, што шчыра любяць творчасць паэта, дзяржава ў выніку карае і прапускае праз рэпрэсіўны механізм судоў», – пракаментаваў дзеянні ўладаў Губарэвіч.

Чытайце таксама >>> Уладзіміра Кондруся асудзілі на 1,5 года «хатняй хіміі»

Варта адзначыць, што 9 снежня прайшлі таксама афіцыйныя імпрэзы, прысвечаныя 125-годдзю Багдановіча. У прыватнасці за некалькі гадзінаў да чытанняў Руху ля помніка паэту прайшоў афіцыйны мітынг «Паклонімся Максіму», на якім студэнты ВНУ чыталі ягоныя вершы. Ніхто з удзельнікаў акцыі пакараны не быў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў