Юрась Беленькі: Дзяды – гэта чырвоная рыса, якую не адважваюцца перайсці чыноўнікі


Чаму беларускія ўлады дазваляюць адзначэнне Дзядоў? «Белсат» паразмаўляў з намеснікам старшыні КХП-БНФ Юрасём Беленькім.

«Дзяды – гэта заўсёды шэсце ў Курапаты. Гэта ўшанаванне ўсіх ахвяраў нашага народу, нявінных ахвяраў перадусім. Забараніць святкаванне Дзядоў – гэта выставіць сябе ў нядобрым святле і нядобрым выглядзе», – падкрэсліў дзеяч.

Паводле яго, Дзяды – гэта тая чырвоная рыса, якую не адважваюцца перакрочыць беларускія ўлады. «Калі б яны маглі, калі б была іншая сітуацыя, яны, пэўна, перайшлі б гэтую рысу. На сённяшні дзень яны, пэўна, лічаць за лепшае не пераходзіць, бо і так не цешацца вялікаю любоўю беларусаў», – заўважыў спадар Беленькі.

Жалобнае шэсце на Дзяды ў гонар памінання продкаў адбудзецца ў Менску 2-га лістапада. Збор удзельнікаў – а 10.30 каля гадзіннікавага заводу на пляцоўцы каля станцыі метро парк Чалюскінцаў. Пачатак мітынгу ва ўрочышчы Курапаты запланаваны на 14.30.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў